кажуць, што тыя, хто ўжывае алкаголь, наркотыкі, цыгарэты, не шкадуюць свае здароўе і скарочваюць сабе жыцце. але калі чалавек падсвядома ведае, колькі яму трэба пражыць, то ен, пэўна, і жыве так, каб укласці свае жыцце ў гэты час.
канешне, можна прыводзіць безліч прыкладаў, калі таленавітыя людзі паміраюць рана і казаць "ах, ен яшчэ столькі мог бы зрабіць..."
не. усе ж такі я ўпэўненая, што сэнс несказанага, ненапісанага, невыкананага - такім і заставацца.
- Location:Вільня
- Mood:філасоўскі
- Music:Самозванка - Там, где нас нет
"через все запятые дошел, наконец, до точки"
- Mood:
calm - Music:Сплин - Письмо
- Mood:
satisfied
а я пачала нешта ўзгадваць усе непрыемнае, што здаралася ў маім жыцці нядаўна, і што даўно мінула.
а ў навушніках Цой спявае "я сажаю алюминевые огурцы а-а на брезентовом поле". я стаю и пачынаю усміхацца, а потым смяяцца з усяго кепскага и паганага, што са мной здаралася. да мяне дайшло, наколькі гэта ўсе неістотна. гэта зрабілася неістотным, таму што ў мяне ў жывоціку ўпершыню за доўгі-доўгі час з'явілася такое прыемнае адчуванне, калі "матылькі ў жываце"... не ведаю, як яшчэ гэта апісаць, але ў каго было, той ведае))
ой, адчуваю, не да дабра ўсе гэта))
а зараз кушаю фісташкі-смачняшкі
- Mood:фісташкавыыыы
ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕСССССССССССССССС
- Mood:УРААААААА!!!!!!!!
Я ж мару аб гэтым штодзенна. Хочацца аднойчы ўсім крыкнуць у зразумелай ім манеры: "Эй, ребятки, вы че, е....лись? Посмотрите вокруг, кретины!" Не, я не спадзяюся, што яны зразумеюць, пра што я. Нават калі пачну тлумачыць. Яны ж не чуюць. Але мне ўсе роўна.Тым, хто добраахвотна зрабіўся сляпым ды глухім, нічым не дапаможаш. Бо ім так зручна.
Дык вось выказаць бы гэтаму грамадству ўсе, што я пра яго думаю, каб канчаткова парваць усе сувязі, і зваліць чым можна далей. Далека-далека. Каб нікога з іх больш ніколі не сустрэць...
Ага, толькі мары марамі...
А колькі людзей сапраўды вырвалася? Адзінкі...
Вось, называецца, жыві са сваім маргінальным мысленнем і не выпендрывайся.
- Location:Вільня
- Mood:
bitchy - Music:Ёлка - Город Обмана
выпадкова з'явіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны момант.
галоўнае ўсе заранева спланаваць, каб выпадковасць выглядала зусім-зусім выпадковай :)
ла-лай-ла-лай
- Mood:
energetic - Music:Земфира-Мачо
плохие новости...
герой погибнет
в начале повести.
и мне останутся
его сомнения
я напишу о нем
стихотворение
- Mood:сомнения
і танцы-танцы. трам-пам-пам
і спевы ў таксоўцы
і пешкі на 16 паверх
і першыя тралікі ў вакне
і злая дзяўчынка зранку: "ну что,выспалась?гы-гы"
я бодрячком
:)
- Mood:
relaxed - Music:М.Боярский-Зеленоглазое такси
адна з іх старая і, напэўна, вельмі дарагая.
мне было вельмі-вельмі прыемна, і я ўдзячная за гэты падарунак.
але мне заўседы складана словамі выказваць свае пачуцці.
заўседы неяк прасцей невербальнымі, тактыльнымі сродкамі.
думаю, што гэта не кепска, гэта ўсяго толькі мая асаблівасць.
нармальна.
ну і ўсе
ну і не трэба
перапісваць не буду
- Mood:
angry
насамрэч у нас усе добра.
толькі жанчына павінна быць мудрай і не распускаць нюні. а мужчына... мужчына павінен абавязкова затрымаць сваю жанчыну у дзвярах, калі тая вырашыла сыйсці назаўседы.і павінен ведаць, што сказаць, калі наступае крытычны момант.
і галоўнае - з сэксам не перабольшыць, бо потым не разагнешся :)
такія пірагі... ага :)
- Location:Вільня
- Mood:спіна баліць :)
- Music:Portishead - Glory Box
- Location:Вільня
- Mood:зараз нап'юся
- Music:Ayo - Life is real
Я такая не назаўседы
Але пакуль я такая, я буду працягваць кахаць
daroha . Ня гледзячы на тое, што ен абраў для сябе іншыя каштоўнасці. Я буду працягваць злавацца, калі розныя дзяўчыны пачынаюць пакідаць неадназначныя каменты пад яго пастамі з ню-фоткамі. Буду увсесь дзень заглядаць у G-mail з надзеяй на тое, што ен мне штосьці напіша. Буду кідацца да тэлефона, калі прыходзіць смс, каб убачыць, што яна не ад яго і падумаць “а на што ты разлічвала?”. Я буду бачыцца з іншымі мужчынамі на адзін вечар, разумець, што не хачу іх, праз дзень сустракацца з новым і разумець тое ж самае.
Але гэта не назаўседы. Яно адпусціць. Яно ўжо адпускае.
Я ўжо навучылася адключаць успаміны.
Навучылася не чуць у адказ "кахаю".
Навучылася часам ўпэўніваць сябе, што мне ўсе роўна.
Навучылася ўсміхацца іншым.
Навучылася быць прыгожай для іншых, а не толькі для яго.
Я ўжо шмат усяго умею. Як чалавек пасля доўгай і цяжкай хваробы, я вучуся ўсе рабіць наноў.
Вось навучуся - і шкадаваць будзе няма чаго. А што шкадаваць?
Ен шчаслівы, я, ціпа, таксама.
“Жизнь удалась”
- Mood:похуй
эххх
- Music:Дети детей - Белою
мне вельмі-вельмі падабаецца мая новая група ва ўніверы.
галоўнае, што падабаецца, - чалавечнасць. не ведаю, як гэта патлумачыць. папросту гэта тое, што адчуваецца і не перадаецца словамі...
прыгожыя і мілыя дзяўчаты, прыгожы і цікавы хлопец.
спадзяюся, што на гэты раз я не памыляюся і ніхто не выявіць сябе з іншага боку.
- Location:Вільня
- Mood:
full - Music:Лена нешта спявае :)
Выдатны сцэнар для знаемства:
Вяртаюся з універа праз, прабачце, сапраўдныя ебеня... ні ліхтароў, ні дарогі нармальнай, ні людзей... паўсюль бруд, хмызняк нейкі, цемна ўжо. піпец. лезу праз лужыны, нарэшце выходжу з бруду, спыняюся і пачынаю разглядаць свой абутак і пераключаць музыку на плэйеры. чую, ззаду нейкі транспарт едзе (хаця там ездзіць нешта раз на тыдзень,напэўна)... гляджу - адна фара...ну, значыць, мапед які... ага, фіг там, а не мапед! пад'язжае бліжэй - гэта велізарны чорны джып з адной фарай. бачу - пачынае спыняцца побач са мной, я ісці хутчэй - ен павольна за мной. а я на абцасах высокіх, далека не убягу. ну, думаю, казала мне мама не хадзіць адной па такіх сцежачках.
тым часам джып абганяе мяне, спыняецца, перагарадзіўшы мне шлях, адтуль вылазіць мужчына. у мяне ў такіх сітуацыях спрацоўвае нейкі ступар, нічога не магу зрабіць... стаю, чакаю, пакуль падыйдзе.
падыходзіць да мяне прыгожы малады мужчына з сурвэткай у руцэ, працягвае яе мне, кажа: "вы, наверное, обувь испачкали? вот салфетка." я, канешне, афігеваю, але ўсе яшчэ думаю, што нешта тут нячыста. гляджу на машыну - беларускія нумары. мужчына кажа: "а я поступил в магистратуру вон в тот университет" - і паказвае на будынак, адкуль я іду.
карацей, пазнаеміліся, ен прапанаваў падвезці, але мне 3 хвіліны ісці заставалася, даў свой нумар, папрасіў напісаць, як дайшла і тэлефанаваць, калі буду адна вяртацца і будзе страшна.
ен паехаў, а я пайшла далей...
напужалася да чорцікаў, блін.
- Location:Вільня
- Mood:
confused - Music:Gorrilaz - Klint Eastwood
